События

І зноў сустрэча з родным краем!

29 верасня калектыў Інстытута бізнесу Белдзяржуніверсітэта ўжо прадбачыў, што гэты дзень будзе запамінальны.

Так і здарылася! Маршрут Залессе - Кушляны - Солы - Гервяты - Міхалішкі быў насычаны інфармацыйна і эмацыянальна. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Сустрэчы з мінулым у радавых мясцінах Агінскага і Багушэвіча, наведванне прыгажэйшых касцёлаў Беларусі, арганны канцэрт, які нам пашчасціла паслухаць - усё гэта не пакінула абыякавым ні аднаго ўдзельніка гэтага свята душы.